Сустрэча прайшла 19 сакавіка падчас правядзення Адзінага дня інфармавання.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў, рэктарат, выкладчыкі, курсанты і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Прадстаўляючы госця ўдзельнікам сустрэчы, рэктар Ірына Кітурка адзначыла, што генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін пасля заканчэння Омскай вышэйшай агульнавайсковай каманднай вучэльні прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
- Гэта чалавек, з якога можна браць прыклад. Віктар Генадзевіч Хрэнін скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з адзнакай і залатым медалём, – падкрэсліла Ірына Фёдараўна, звяртаючыся да курсантаў і студэнтаў.
У ходзе свайго выступлення генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прадставіў даклад на тэму "Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь - дактрына свету".
Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што Ваенная дактрына любой дзяржавы - аснова яе ваеннай палітыкі. Яна адлюстроўвае стаўленне краіны да пытанняў вайны і міру, погляды дзяржавы на ролю сілавых сродкаў пры вырашэнні спрэчак на міжнароднай арэне, а таксама вызначае падыходы дзяржавы да выкарыстання арміі для абароны канстытуцыйнага ладу ад унутраных пагроз.
Ён таксама расказаў аб гісторыі фарміравання Ваеннай дактрыны, аб яе значнасці для краіны і аб змяненні падыходаў у фарміраванні нацыянальнай ваеннай палітыкі.
Гаворачы аб новай Ваеннай дактрыне Беларусі, зацверджанай 25 красавіка 2024 года Усебеларускім народным сходам, Віктар Хрэнін адзначыў, што яна мае абарончы характар, але прадугледжвае меры процідзеяння пагрозам.
Пасля заслухоўвання даклада з залы прагучалі пытанні. Яны датычыліся магчымасці ўзаемадзеяння студэнтаў-купалаўцаў для пошукава-даследчай дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; уплыву размешчанага комплексу ракетнага ўзбраення "Арэшнік" на тэрыторыі нашай краіны на адносіны з заходнімі суседзямі; а таксама арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі падчас навучання Віктара Генадзевіча ў ваенным вучылішчы.
На ўсе пытанні генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін даў разгорнутыя адказы.
Скончылася мерапрыемства ўручэннем падарункаў гасцям і агульным фатаграфаваннем.