1 красавіка, напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў IV Міжнародны студэнцкі інтэлектуальны турнір у змешаным (вочным і анлайн) фармаце «Беларускія і расійскія грамадскія дзеячы (філосафы, пісьменнікі, палітыкі)-юбіляры» 2026 Мерапрыемства аб'яднала дзевяць каманд з 8 ВНУ дзвюх краін.
Турнір быў прысвечаны юбілею выдатных асоб Беларусі і Расіі: Фёдара Дастаеўскага, Канстанціна Астрожскага, Кандрата Крапівы і Міхаіла Салтыкова-Шчадрына.
Спаборніцтва праходзіла ў два этапы. У рамках першага – завочнага – удзельнікам было неабходна падаць заяўку і прыкласці да яе відэа-візітоўку каманды. У ёй трэба было расказаць пра аднаго з юбіляраў, чаму ён быў абраны камандай, і коратка патлумачыць, у чым каманда бачыць значэнне святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
На другім этапе каманды правяралі ўласныя веды ў асноўнай частцы турніру. Іх чакала тры заданні. У рамках першай каманды рыхтавалі кароткае паведамленне на тэму «Выклікі і перспектывы развіцця ўсходнеславянскіх народаў у ХХI стагоддзі». У другім заданні пад назвай «Пяць Чаму?» удзельнікі спачатку знаёміліся з біяграфіямі выдатных юбіляраў, а потым павінны былі адказаць на пытанні пра іх. Трэцяе заданне было на разважанне. Камандам выдаваліся цытаты юбіляраў, якія яны павінны былі патлумачыць, сказаць, у чым, на іх думку, заключаецца галоўная думка гэтага выказвання і наколькі яно актуальнае ў наш час.
Па выніках упартай барацьбы каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заслужана стала ўладальнікам першага месца, падзяліўшы яго з прадстаўнікамі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна.
У ролі журы конкурсу выступілі прадставілі абедзвюх краін: доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры моў масавых камунікацый Школы дзяржаўнага кіравання і прадпрымальніцтва Уральскага федэральнага ўніверсітэта Таццяна Лявонцьева, намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Вараніца, доктар гістарычных навук, прафесар, вядучы спецыяліст навукова-даследчага аддзела гісторыка-культурнай спадчыны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Калечава і кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дацэнт кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Дубравіна.
Мэтай турніру стала не толькі сумеснае святкаванне важнага для абедзвюх краін свята, але і ўмацаванне ўсходнеславянскага адзінства Беларусі і Расіі і папулярызацыя ідэй выдатных асоб сярод моладзі.
Арганізатарамі турніру выступілі кафедра філасофіі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» і Школа дзяржаўнага кіравання і прадпрымальніцтва Уральскага федэральнага ўніверсітэта.