Сёння, 18 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся навучальны семінар для арганізатараў, педагагічных работнікаў і ўпаўнаважаных асоб цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Семінар правяла Наталля Кранцэвіч, начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Наталля Міхайлаўна расказала пра нарматыўнае забеспячэнне арганізацыі ЦЭ і ЦТ; стварэнне ўмоў для ўдзельнікаў ЦЭ і ЦТ з асаблівымі індывідуальнымі патрэбамі; выкарыстанне простага аднарадковага калькулятара пры здачы ЦЭ і ЦТ. Таксама яна прадэманстравала прыклад запаўнення бланка адказаў, апісала этапы падрыхтоўкі і нагадала аб спісе забароненых прадметаў.
У гэты чацвер, 21 мая, пройдзе арганізацыйны семінар для членаў арганізацыйных камісій карпусоў пункта правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Нагадваем, што рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася 22 красавіка. Рэгістрацыя ў рэзервовыя дні будзе праходзіць з 8 да 11 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, фізіцы, геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі будуць праходзіць 26 мая. Цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мовах адбудзецца 29 мая. Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах і геаграфіі пройдуць 2 чэрвеня. Грамадазнаўства, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі - 5 чэрвеня. Рэзервовымі днямі для здачы цэнтралізаванага тэсціравання выбраны 18, 20 і 22 чэрвеня.