У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаў працу Telegram-бот, які ў аўтаматычным рэжыме адказвае на пытанні, якія датычацца паступлення, і дазваляе ажыццяўляць анлайн-сувязь з прыёмнай камісіяй.
Чат-бот @Abit_Helper_GrSU_Bot створаны інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльна для абітурыентаў. Віртуальны памочнік дапамагае хутка даведацца пра ўсе магчымасці для паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама пазнаёміцца з факультэтамі і спецыяльнасцямі ВНУ. Ён можа даць адказы на базавыя пытанні, якія датычацца паступлення, а больш складаныя адразу пераадрасоўвае ў прыёмную камісію.
Таксама нагадваем, што ўся неабходная для паступлення інфармацыя размешчана на сайцеabit.by.
Дарагія абітурыенты, Купалаўскі ўніверсітэт чакае вас!