У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршаецца ўступная кампанія для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Усе дакументы здадзены, а ўнутраныя выпрабаванні пройдзены. Будучым студэнтам застаецца толькі адно - даведацца вынікі паступлення, якія будуць падведзены сёння, 10 ліпеня.
Пасяджэнне прыёмнай камісіі па пытанні залічэння абітурыентаў на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі адбудзецца ў 13.40. Каб даведацца аб паступленні адным з першых, абітурыенты могуць далучыцца да онлайн-трансляцыі пасяджэння прыёмнай камісіі, якая пройдзе на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта.
Таксама вынікі залічэння можна будзе даведацца ў Лічбавым кабінеце абітурыента.
Жадаем усім абітурыентам удачы!