Сёння, 16 ліпеня, дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак.
У гэты важны дзень, дзень вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнікі наведалі знаёмыя мясціны памяці: мемарыяльную дошку ў гонар генерала Г.Ф. Захарава і помнік героям Вялікай Айчыннай вайны на могілках «Аульс». Купалаўцы ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыялаў, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над Беларуссю. Асаблівай часткай наведвання стала працоўная акцыя памяці. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прывялі ў парадак самі помнікі і прылеглую да іх тэрыторыю.
Памяць аб подзвігах герояў будзе жыць вечна. Яшчэ не раз купалаўцы наведаюць гэтыя знакавыя месцы, каб паказаць сваю шчырую падзяку за мірнае неба над галавой.