12 верасня з 11:00 у Цэнтральным парку імя М. Горкага пройдзе Фестываль прафесій, прымеркаваны да Дня горада Мінска. Мерапрыемства арганізуюць Рэспубліканскі савет працуючай моладзі і Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Мінгарвыканкама.
Гасцей чакае насычаная праграма: інтэрактыўныя майстар-класы, займальныя квізы, квэсты і прэзентацыя больш за 50 прафесій.
Гэта выдатны шанц вызначыцца з будучай спецыяльнасцю, у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з вопытнымі спецыялістамі і весела правесці час усёй сям'ёй.
Запрашаем Купалаўцаў прыняць удзел у Фестывалі!