Да пачатку навучальнага года застаецца ўсяго месяц. Студэнцкі гарадок Купалаўскага ўніверсітэта вядзе актыўную падрыхтоўку да прыёму студэнтаў у інтэрнаты. Адміністрацыя ГрДУ імя Янкі Купалы трымае на кантролі ўсе пытанні, звязаныя з прадастаўленнем жылля іншагароднім навучэнцам.
У 2026/2027 навучальным годзе месцы ў інтэрнатах універсітэта змогуць атрымаць каля 3,9 тысячы іншагародніх навучэнцаў, уключаючы замежных студэнтаў. У цяперашні час універсітэт мае 6 жылых карпусоў. У новым навучальным годзе адкрыецца яшчэ адзін будынак па вуліцы Лідскай, 21, разлічаны на 300 месцаў.
У першачарговым парадку месцы даюцца першакурснікам і студэнтам, якія маюць ільготы. Размеркаванне астатніх месцаў ажыццяўляецца з улікам рэйтынгу студэнтаў.
Усе будынкі ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі абсталяваны кухнямі, рукамыйнымі, пральнымі, прасавальнымі, а таксама санвузламі і душавымі.
Для арганізацыі вольнага часу і самастойнай падрыхтоўкі студэнтаў у інтэрнатах прадугледжаны пакоі самападрыхтоўкі, а таксама памяшканні фізкультурна-аздараўленчага прызначэння: трэнажорныя залы, зоны для заняткаў аэробікай і настольным тэнісам. На тэрыторыі, прылеглай да інтэрната №6 па вул. Дубко, 20, добраўпарадкавана сучасная спартыўная пляцоўка – тут праводзяцца студэнцкія спартакіяды.