Уладзіслаў Курлянчык, студэнт 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» стаў удзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Лічбавая мытня будучыні: тэхналогіі, бяспека, міжнародная інтэграцыя», якая прайшла ў Санкт-Пецярбургскім філіяле Расійскай мытнай акадэміі. Удзел у пленарным пасяджэнні канферэнцыі прынялі вядучыя вучоныя, выкладчыкі, спецыялісты-практыкі, службовыя асобы мытных органаў, аспіранты, магістранты і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Мэтай канферэнцыі з'яўлялася абмеркаванне вынікаў даследаванняў, праведзеных у рамках рэалізацыі стратэгій комплекснага ўдасканалення мытных тэхналогій і інфармацыйна-тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, прасоўванне ініцыятыў у шырокім спектры абласцей мытнай справы, такіх як інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, інтэлектуальны мытны кантроль, міжнароднае мытнае супрацоўніцтва, кадравы патэнцыял мытных органаў і лічбавы.
У рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Уладзіслаў Курлянчык выступіў з дакладам «Лічбавізацыя мытнай сферы і перспектывы яе развіцця ў ЕАЭС», прысвечаным пытанням прымянення і ўкаранення лічбавых тэхналогій у дзейнасць мытных органаў дзяржаў – членаў ЕАЭС. Ён падкрэсліў неабходнасць інтэграцыі інфармацыйных сістэм паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі, што дасць магчымасць стварыць адзіную інфармацыйную прастору для абмену данымі ў рэальным часе.
Навукова-даследчая работа падрыхтавана пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права ГрДУ імя Янкі Купалы Наталлі Габец.
