28 мая ў Омску прайшла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасная расійская дзяржава і права" памяці Заслужанага юрыста Расійскай Федэрацыі, прафесара А.І. Казанніка. У ёй прынялі ўдзел вучоныя-юрысты з Расіі, Беларусі і Казахстана. Сярод іх – дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Аксана Шупіцкая.
Мерапрыемства, арганізаванае кафедрай дзяржаўнага і муніцыпальнага права Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.М. Дастаеўскага, сабрала спецыялістаў з Вышэйшай школы эканомікі, Інстытута дзяржавы і права РАН, Інстытута заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Уральскага, Варонежскага ўніверсітэтаў, а таксама Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках форуму ўдзельнікі абмеркавалі развіццё агламерацый, канстытуцыйны лад, мясцовае самакіраванне і гістарычную спадчыну. Аксана Мікалаеўна прадставіла даклад на тэму "Тэндэнцыі канстытуцыяналізацыі праваадносін у сучаснай Рэспубліцы Беларусь".
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковага зборніка артыкулаў.