24 красавіка ў 12:00 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе музычная віктарына «Мелодыі Перамогі», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
Віктарына арганізавана сумесна факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэтам мастацтваў і дызайну. Гэта выдатная магчымасць для студэнтаў праявіць свае музычныя здольнасці, праверыць веды пра песні, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і патрыятычнай тэматыкай.
Склад каманды – да 5 чалавек. Удзельнікам трэба будзе адказаць на цікавыя і займальныя пытанні, якія дазволяць не толькі прадэманстраваць свае веды, але і даведацца шмат новага пра музычную спадчыну нашай краіны.
Для ўдзелу ў віктарыне неабходна зарэгістравацца. Не прапусціце шанс стаць часткай гэтай займальнай падзеі! Збірайце каманду, прыходзьце і рыхтуйцеся да музычнага марафону. Чакаем вас на «Мелодыях Перамогі»!
»