24 ліпеня адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі педагагічнага ўніверсітэта Цылу (Кітайская Народная Рэспубліка) па ўмовах набору кітайскіх абітурыентаў на сумесную адукацыйную праграму бакалаўрыяту па спецыяльнасці «Біялогія».
Новая мадэль супрацоўніцтва, якая прадугледжвае навучанне па схеме «4+0», адобрана ў Міністэрстве КНР на 2025/2026 навучальны год. Яна дазволіць студэнтам атрымаць вышэйшую адукацыю на працягу 4 гадоў, не выязджаючы за межы краіны. Таму выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў новым навучальным годзе будуць навучаць студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта Цылу на тэрыторыі Кітая.
Даведачна: педагагічны ўніверсітэт Цылу – гэта агульнаадукацыйны каледж поўнага дня, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Народнага ўрада правінцыі Шаньдун і падведамны Дэпартаменту адукацыі правінцыі. Ён размешчаны ў горадзе Цзінань, Кітайская Народная Рэспубліка. Раней навучальная ўстанова называлася Педагагічным факультэтам Усходне-Кітайскага ўніверсітэта. У 1960 годзе было перайменавана ў Шаньдунскі педагагічны каледж, а ў 2010 годзе пераўтворана ў Педагагічны ўніверсітэт Цылу.