Сацыяльная абарона навучэнцаў - комплекс мер, устаноўленых дзяржавай у мэтах забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, накіраваных на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўніверсітэце распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на сацыяльную падтрымку навучэнцаў:
- Мерапрыемствы ў галіне матэрыяльнай дапамогі і матэрыяльнага стымулявання.
- Мерапрыемствы ў галіне вырашэння жыллёвых пытанняў.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння бяспечных умоў навучання.
- Мерапрыемствы ў галіне арганізацыі харчавання.
- Мерапрыемствы ў галіне аховы здароўя.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння занятасці навучэнцаў.
- Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і вольны час.
Студэнтам бюджэтнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на бюджэтнай форме навучання) да сакратара камісіі па аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі Млыноўскай Карыны Мар'янаўны.
Кантакты:
вул.Ажэшка, 22, каб.224.
Тэл.73-19-09
Студэнтам платнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на платнай форме навучання) да Гунько Вадзіма Іванавіча.
Кантакты:
вул.Ажэшка, 22, каб.229.
Тэл.73-19-50
Для атрымання месца ў пакоі інтэрната студэнту неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце) у дэканат факультэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца згодна з чарговасцю, якая сфармавалася на факультэце і пры наяўнасці свабодных месцаў у інтэрнатах універсітэта.
Заява на атрыманне інтэрната
Заява на матэрыяльную дапамогу для навучэнцаў платнай формы навучання
Заява на матэрыяльную дапамогу для навучэнцаў бюджэтнай формы навучання
Палажэнне аб матэрыяльным заахвочванні
Палажэнне аб санаторна-курортным лячэнні
Палажэнне аб матэрыяльнай дапамозе