З 14 па 18 верасня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасны стан, тэндэнцыі развіцця, рацыянальнае даследаванне і захаванне біялагічнай разнастайнасці расліннага свету», прымеркаваная да 95-годдзя Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты кафедры сістэмнай біялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рабоце пленарнага і юбілейнага пасяджэнняў прыняў удзел загадчык кафедры сістэмнай біялогіі, доктар біялагічных навук Алег Созінаў. Алег Віктаравіч ад імя і па даручэнні рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка павіншаваў калег з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі з юбілеем, зачытаўшы віншавальны адрас і ўручыўшы памятны падарунак.
Затым пачалася секцыйная работа канферэнцыі, у якой актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі і студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта.
У выніку адкрытага дыялога ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні, якія датычацца батанічных навук, і шляхі супрацоўніцтва ў рамках правядзення сумесных навуковых праектаў і стварэння высокарэйтынгавых публікацый.