Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'явілі аб старце прыёму заявак на рэспубліканскі праект «100 ідэй для Беларусі». Стаць удзельнікамі могуць маладыя людзі ад 14 да 31 года, маладыя вучоныя да 35 гадоў і дактары навук да 40 гадоў.
РРаботы прымаюцца па наступных напрамках: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (у тым ліку інтэлектуальныя сістэмы і аўтаматызацыя, разумныя гарады і экаўстойлівасць, лічбавая медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, тэхналогіі па сацыяльнай інклюзіі, лічбавая этыка і кібербяспека)», «Экалогія (захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне прыродных рэсурсаў і іх узнаўленне, прадухіленне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе)», «Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства і сацыяльная сфера» і «Лепшая бізнес-ідэя».
Праект пройдзе ў чатыры этапы: прыём анлайн-заявак, раённыя і занальныя туры (у рамках якіх адбудзецца першасны адбор), абласныя (Мінскі гарадскі) туры і Гранд-фінал з выставай лепшых праектаў з усёй краіны.
Каб прыняць удзел, неабходна да 20 лістапада запоўніць заяўку на сайце або праз сістэму «Смарт-білет ГА «БРСМ».
Праект «100 ідэй для Беларусі» – гэта пляцоўка, якая дае магчымасць прыдумаць і рэалізаваць свой праект.
Запрашаем купалаўцаў заявіць пра сябе!
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце праекту, а таксама ў Палажэнні.