
З 10 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачынае працу студыя юнага журналіста «Медыя-STARt». Выкладчыкі кафедры журналістыкі дапамогуць абітурыентам падрыхтавацца да ўступных іспытаў па спецыяльнасці «Журналістыка». Заняткі ў студыі будуць праходзіць кожную суботу ў анлайн- і афлайн-фарматах.
Пры паступленні на спецыяльнасць «Журналістыка» абітурыентам неабходна падаць атэстат і два сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання/экзамену (руская ці беларуская мова, гісторыя Беларусі), а таксама здаць уступны іспыт «Творчасць». Штогод яно ўключае ў сябе два этапы: на першым абітурыенты пішуць сачыненне-эсэ, на другім - праходзяць сумоўе.
Падчас заняткаў у студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» абітурыенты падрыхтуюцца да напісання эсэ, навучацца спраўляцца з хваляваннем падчас сумоўя, пашыраць кругагляд, даведаюцца больш пра гісторыю традыцыйных і новых медыяў, акунуцца ў атмасферу студэнцтва.
– Да нас штогод паступаюць абітурыенты не толькі з горада Гродна і Гродзенскай вобласці, але і з усёй Беларусі. Ім складана прыязджаць на заняткі кожны тыдзень. Мы ўлічылі пажаданні абітурыентаў і таму стартуем адразу ў двух фарматах: будзем сумяшчаць заняткі на адной з інтэрнет-платформ з заняткамі ў аўдыторыі. Вопыт арганізацыі навучання ў ВНУ з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пераконвае нас у тым, што сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі дазваляюць зрабіць анлайн-заняткі не менш эфектыўнымі, чым аўдыторныя, – распавяла кіраўніца студыі Святлана Хвесько.
За 30 тыдняў падрыхтоўкі ў студыі юнага журналіста «Медыя-STARt» кожны ўдзельнік зможа даведацца больш пра сваю будучую прафесію і прыйсці да этапу паступлення ў ліпені 2027 года з упэўненасцю ў сваіх сілах.
Запісацца на падрыхтоўчыя заняткі можна па спасылцы або па тэлефоне: +375 (29) 584 55 84 (Вайбер, Тэлеграм).
Кантактная асоба – Святлана Гендрыкаўна Хвесько, кафедра журналістыкі, ГрДУ імя Янкі Купалы.
Таксама сачыце за абнаўленнямі ў сацыяльных сетках:
Instagram: @kafedra.journ
Укантакце: @grsumedia