Праект «Універсітэцкая субота» набірае абароты. У гэтую суботу, 10 кастрычніка, вас запрашаюць юрыдычны, педагагічны, інжынерны і ваенны факультэты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Юрыдычны факультэт 10 кастрычніка ў 10:00 падрабязна раскажа пра сваю структуру і функцыянаванне. Таксама зацікаўленыя асобы змогуць даведацца пра асноўныя спецыяльнасці і асаблівасці навучання. Сустрэча адбудзецца па адрасе: зав. Даватара, 3/1, аўд. 202. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю.
На военном факультете в 11.40 учащихся ждет демонстрация профессиональных навыков. Ребята смогут ознакомиться с процессом сборки и разборки оружия, правилами снаряжения магазинов, попробовать силы в стрельбе на меткость из пневматической винтовки и пройти полосу разведчика. Мероприятие пройдет по адресу: ул. О. Соломовой, 159Ж (площадка вблизи учебного корпуса № 2, тактическое поле). Для участия необходимо пройти регистрацию.
Загадчык кафедры архітэктуры і будаўніцтва інжынернага факультэта Яўген Аўчыннікаў дэталёва раскажа пра гісторыю кафедры, спецыяльнасці, перавагі навучання і перспектывы працаўладкавання. Таксама прадугледжана экскурсія па лабараторыях для дэманстрацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сустрэча пачнецца а 13:30 па адрасе: вул. Курчатава, 1А, аўд. 510. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю.
У 15.00 на педагагічным факультэце ў рамках праекта адбудзецца інтэрактыўны квіз для школьнікаў «Настаўнік 2.0». Дзеці змогуць пагрузіцца ў свет педагагічных дылем, даведацца, якое гэта - быць настаўнікам, і раскрыць свае таленты. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Захарава, 32. Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая..
«Універсітэцкая субота» – гэта ўнікальная магчымасць для будучых абітурыентаў пагрузіцца ў рэальнае ўніверсітэцкае асяроддзе, адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям'і Купалаўскага ўніверсітэта. Прыходзьце, каб зрабіць усвядомлены выбар свайго прафесійнага шляху, адкрыць новыя гарызонты і знайсці сваё пакліканне.
Мы чакаем менавіта вас!