Яна Траццяк, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па жаночай барацьбе сярод моладзі ў вагавой катэгорыі да 62 кг. Спаборніцтвы прайшлі ў Нові-Садзе, Сербія.