З 1 па 2 кастрычніка ГрДУ імя Янкі Купалы прымае маштабны навуковы форум, які аб'яднаў у афлайн- і анлайн-фарматах больш за 100 навукоўцаў і экспертаў з 7 краін, уключаючы Беларусь, Расію, Кітай і Зімбабвэ. На працягу двух дзён удзельнікі прадставяць даклады па ключавых пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, кліматычнага менеджменту і захавання біяразнастайнасці, а пляцоўкі для дыскусій разгорнуцца як у сценах універсітэта, так і ў Гродзенскім заалагічным парку.