6 жніўня ў Гродне адбудзецца адкрытая сустрэча з Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Жуком. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках новага рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта «Пульс краіны: факты, трэнды, сэнсы».
Асноўная мэта праекта – наладзіць прамы дыялог з насельніцтвам, абмеркаваць актуальныя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, процідзейнічаць распаўсюджванню недакладнай інфармацыі, а таксама даць адкрытыя і аргументаваныя адказы на сацыяльна-эканамічныя выклікі, якія хвалююць грамадзян. Сустрэчы праходзяць у інтэрактыўным фармаце «пытанне-адказ», што дазваляе кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне і атрымаць кампетэнтную зваротную сувязь.
Час і месца правядзення: 6 жніўня, 14:00, г. Гродна, вул. Леніна, 32 (актавая зала).
Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта прыняць актыўны ўдзел у адкрытай дыскусіі. Уваход свабодны.