19 верасня, у суботу, свае дзверы для будучых студэнтаў адчыняць факультэт біялогіі і экалогіі, а таксама педагагічны факультэт.
«Універсітэцкая субота» – гэта прафарыентацыйны праект, галоўная мэта якога – пазнаёміць школьнікаў з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, яго факультэтамі і выкладчыкамі, паказаць ім атмасферу студэнцкага жыцця, а таксама дапамагчы вызначыцца з будучай прафесіяй.
Факультэт біялогіі і экалогіі падрыхтаваў для будучых студэнтаў практыкум "Інструментальныя метады экалагічнага маніторынгу". Гэтае мерапрыемства стане выдатнай магчымасцю для школьнікаў не толькі даведацца, як сучасныя прыборы дапамагаюць сачыць за чысцінёй паветра, вады і глебы, але і самастойна папрацаваць з сапраўдным аналітычным абсталяваннем, правесці рэальныя замеры і паразмаўляць з экспертамі. Мерапрыемства адбудзецца ў 11:00 па адрасе: зав. Даватара, 3/1, аўд. 129. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы. Колькасць месцаў абмежавана.
Педагагічны факультэт запрашае будучых абітурыентаў на круглы стол "Аб педфаку з першых вуснаў", у рамках якога прысутных пазнаёмяць з факультэтам, яго спецыяльнасцямі і асаблівасцямі навучання. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Захарава, 32, каб. 30. Пачатак у 13:30. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю.