У Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па армрэстлінгу сярод навучэнцаў. За званне найлепшых у сіле і вынослівасці змагаліся прадстаўнікі ўсіх факультэтаў.
Спартыўная рызыка, напружанне і сапраўдная барацьба характараў – атмасфера ў зале панавала абвостраная. Кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць свае наймацнейшыя бакі, дэманструючы не толькі фізічную моц, але і тактычнае майстэрства.
Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здаровага саперніцтва, у чарговы раз даказаўшы, што сярод купалаўцаў шмат моцных духам і целам студэнтаў.