12 кастрычніка прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы здзейснілі экскурсійную паездку ў аграгарадок Жыровічы з наведваннем Мінскай духоўнай семінарыі.
Мерапрыемства прайшло ў мэтах духоўна-маральнага выхавання, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і павагі да гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
У склад дэлегацыі ўвайшлі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. Узначаліла паездку рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.
У ходзе экскурсіі ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і архітэктурай Жыровіч, наведалі Мінскую духоўную семінарыю.
Падобныя мерапрыемствы адыгрываюць значную ролю ў духоўна-маральным развіцці, умацаванні патрыятызму і беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны краіны.