Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы аб'яўляе аб старце конкурсу «Валанцёр года – 2026». Праект накіраваны на развіццё добраахвотніцкага руху, папулярызацыю яго каштоўнасцей і выяўленне яркіх маладзёжных лідэраў. Арганізатарамі выступаюць Цэнтр валанцёрскай дзейнасці, першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў, а таксама ВА ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта.
Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты дзённай формы агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі, а таксама навучэнцы каледжаў, якія актыўна задзейнічаныя ў валанцёрскай дзейнасці.
Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: «Я – валанцёр», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы», «Лепшы валанцёрскі праект».
Дапускаецца адначасовы ўдзел у некалькіх намінацыях.
Для ўдзелу неабходна ў тэрмін да 13 лістапада падаць пакет дакументаў у Цэнтр валанцёрскай дзейнасці (вул. Ажэшкі, 22, каб. 228) і прадубліраваць іх на электронны адрас: v.bovsha@grsu.by
Запрашаем актывістаў валанцёрскай дзейнасці ўзяць удзел! Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана ў Палажэнні.