Сёння, 8 кастрычніка, факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта праводзіць навукова-практычную канферэнцыю "Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння". Навуковая падзея праходзіць у вочным і анлайн-фармаце, што робіць удзел даступным для шырокага круга даследчыкаў, выкладчыкаў, практыкаў і маладых навукоўцаў.