Летняя практыка студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта час глыбокага апускання ў прафесію, калі тэарэтычныя веды ператвараюцца ў рэальны практычны досвед. На працягу трох тыдняў будучыя гісторыкі, сацыёлагі, журналісты і спецыялісты ў сферы інфармацыі і камунікацыі актыўна асвойваюць тонкасці абранай справы на профільных пляцоўках не толькі рэгіёна, але і краіны.