З 1 па 2 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе XXI міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі – 2026». Мерапрыемства аб'яднае спецыялістаў і студэнтаў, зацікаўленых у абмеркаванні самых сур'ёзных экалагічных праблем нашага часу і гатовых шукаць рашэнні гэтых пытанняў.
Сёння, 17 ліпеня, у Гродзенскім раёне далі старт першым прафсаюзным маладзёжным гульням. У склад каманды Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўвайшлі студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
17 ліпеня завяршаецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія паступаюць на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платную форму навучання на спецыяльнасці, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты. Для тых, хто паступае на ваенны факультэт, тэрмін падачы дакументаў працягнецца да 19 ліпеня.
18 ліпеня на Аўгустоўскім канале пройдзе веламарафон «Суседзi». Мерапрыемства адбудзецца на шлюзе Дамброўка.
Прыём дакументаў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы не думае змяншаць абароты! Сёння, 16 ліпеня, праходзіць пяты дзень прыёмнай кампаніі.
Да канца пятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2684 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1914, на завочную – 102, на завочную скарочаную – 639, звыш лічбаў прыёму – 29.
Сёння, 16 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства для замежных студэнтаў. Прадстаўнікі праваахоўных органаў і МНС расказалі купалаўцам асноўныя патрабаванні беларускага заканадаўства і правілы паводзін у летні перыяд.
16 ліпеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымаў у сваіх сценах дэлегацыю Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўнымі тэмамі сустрэчы стала абмеркаванне перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння і падпісанне Дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2027 гады.
16 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы капсулы з пасланнем будучым пакаленням у рамках ваенна-патрыятычнай акцыі “Лісты нашчадкам. 100-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца!». Удзельнікамі знакавай падзеі сталі прадстаўнікі студэнцкага актыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сёння, 16 ліпеня, дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак.
16 ліпеня дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з прадстаўнікамі Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Емяльянавым купалаўцы прысутнічалі на мітынгу «Горад незламанай славы».
15 ліпеня ў парафіяльным комплексе Каложскай царквы ў Гродне прайшла чацвёртая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (XII стагоддзе): пошук шляхоў захавання».
Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі-2026 дакументы падалі 2320 абітурыентаў.
Сёння, 15 ліпеня, у Палацы Рэспублікі ў Мінску ў рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2025 года таксама прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці». У ліку ўладальнікаў дыпломаў – прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы поўным ходам ідзе прыём дакументаў. За тры дні ў ВНУ падало дакументы больш за 1800 выпускнікоў школ і каледжаў. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі 1940-га і 2000-га абітурыентаў.
15 ліпеня ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі сумоўі для абітурыентаў – выпускнікоў класаў педагагічнай, інжынернай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці.
Выдача сертыфікатаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, як і па ўсёй Беларусі, пачалася 1 ліпеня і працягваецца да сённяшняга дня. Атрымаць іх можна па адрасе: завулак Тэлеграфны, 15А, у парадку жывой чаргі.
Да канца трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падало 1874 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1343, на завочную – 65 завочную скарочаную – 449, 17 – звыш плана прыёму.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прыёмная кампанія працягваецца. Толькі за мінулыя суткі дакументы падалі 1379 абітурыентаў: на дзённую форму навучання – 1003 чалавекі, на завочную – 40, на скарочаную завочную – 336. Прыёмная камісія працуе ў штатным рэжыме і дапамагае будучым студэнтам аформіць усе неабходныя дакументы.
9 ліпеня ў рамках практыкі студэнты спецыяльнасці «Робататэхнічныя сістэмы» прынялі ўдзел у экскурсіі, арганізаванай Гродзенскім ЦСМС. Навучэнцы азнаёміліся з прафесійнай дзейнасцю ў галіне метралогіі, а таксама з сучаснымі метадамі паверкі і каліброўкі сродкаў вымярэнняў.
Кожны год 16 ліпеня горад Гродна святкуе сваё самае галоўнае свята – Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтым годзе гасцей свята чакаюць мерапрыемствы памяці, займальныя пляцоўкі і канцэртная праграма.
Да канца другога дня працы прыёмнай камісіі дакументы падалі 1379 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1003, на завочную – 40, на завочную скарочаную – 336.
З 10 па 12 ліпеня ў Мінску прайшоў рэспубліканскі этап ваенна-прыкладной гульні «Прарыў», які сабраў лепшых студэнтаў з усіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзяла «бронзу» на спаборніцтве, а таксама вызначылася ў індывідуальным заліку.
Другі дзень працы прыёмнай камісіі пацвярджае высокую цікавасць абітурыентаў да вядучай ВНУ рэгіёну: паток жадаючых стаць студэнтамі застаецца стабільна актыўным, а працэдура падачы дакументаў арганізавана максімальна зручна.
Толькі ўчора, 12 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаўся асноўны этап прыёмнай кампаніі, а дакументы падалі ўжо некалькі сотняў абітурыентаў. Пяцісотым абітурыентам стаў выпускнік з Жодзіна.
11 ліпеня на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў міні-турнір па бадмінтоне. Яго ўдзельнікамі сталі дзевяць магістрантаў з Кітаю.
12 ліпеня супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да сплаву, прысвечанага Дню вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
12 ліпеня ў палацава-паркавым комплексе «Свяцк» (сядзіба Валовічаў) прайшло Рэспубліканскае спартыўнае свята «Свяцкі трыятлон». У спаборніцтвах прыняла ўдзел зборная каманда факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы, якая па выніках выступлення ў спрынтарскай эстафеце была ўдастоена залатой узнагароды.
10 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Удзел у пасяджэнні прыняў Руслан Абрамчык, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, намеснік старшыні камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2026 годзе ва УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Сёння, 12 ліпеня, у Беларусі афіцыйна быў дадзены старт асноўнаму этапу ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адчыніў свае дзверы для тысяч школьнікаў, гатовых у будучыні насіць ганаровае званне купалаўцаў. Па традыцыі першых абітурыентаў сустрэла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Аляксандр Піхун і кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" Дзмітрый Ражкоў.
Дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ў першы дзень падалі 824 абітурыенты.
Приемная кампания в Гродненском государственном университете имени Янки Купалы набирает обороты. В преддверии основного этапа Ирина Федоровна совместно с членами приемной комиссии лично проверила готовность корпуса к приему абитуриентов. Она оценила организацию помещения, в котором будет проходить прием документов, удобство навигации, а также готовность волонтеров.
Напомним, что основной этап приемной кампании в Купаловском университете начнется 12 июля и продлится до 1 августа. Прием документов будет проводиться ежедневно с 9:00 до 18:00.
З 29 чэрвеня па 10 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіла шматпрофільная летняя школа «Купалаўскі старт». На працягу двух тыдняў удзельнікі актыўна наведвалі факультэты, удзельнічалі ў майстар-класах ад выкладчыкаў, праходзілі псіхалагічныя трэнінгі і правяралі свае веды ў конкурсных іспытах.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршаецца ўступная кампанія для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Усе дакументы здадзены, а ўнутраныя выпрабаванні пройдзены. Будучым студэнтам застаецца толькі адно - даведацца вынікі паступлення, якія будуць падведзены сёння, 10 ліпеня.
У перыяд з 30 сакавіка па 31 мая 2026 года Сакратарыят Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій правёў прыём дакументаў для ўдзелу ў адборы на атрыманне грантаў. Двума з 30 пераможцаў сталі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ілля Коншын і Аляксей Жукевіч. Ім будзе прысуджана ўзнагарода ў выглядзе стымулюючай выплаты "IT-бонус ПВТ".
9 і 10 ліпеня на базе РУП ВНВЦ "Тэхналаб", заснавальнікам якога з'яўляецца ГрДУ імя Янкі Купалы, абласны маладзёжны форум "Энергія будучыні" чацвёрты раз збярэ каля 60 прадстаўнікоў энергасістэмы рэгіёну.
29-30 кастрычніка 2026 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе ІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах».
Перамовы паміж прадстаўнікамі ВНУ прайшлі 9 ліпеня ў фармаце анлайн-сустрэчы. Галоўнай тэмай абмеркавання стала ўсталяванне акадэмічнага супрацоўніцтва.
9 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце далі старт уступным іспытам для абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць паглыбленую вышэйшую адукацыю. Прыёмная кампанія для магістрантаў сёлета ахоплівае сем напрамкаў: «Прыкладная матэматыка і інфарматыка (Камп'ютэрны аналіз даных)», «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт», «Менеджмент», «Маркетынг», «Біялогія», «Псіхалогія» і «Юрыспрудэнцыя».
8 ліпеня Расім Ібрагімаў, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, заваяваў срэбра ў вагавой катэгорыі да 60 кг на першынстве Еўропы сярод спартсменаў да 20 гадоў у Паўночнай Македоніі.
28 чэрвеня і 4 ліпеня студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў у сябе гасцінны парк гісторыі Сула.
Да заканчэння змены засталося ўсяго два дні, а ззаду – два тыдні насычанай адукацыйнай і культурнай праграмы для старшакласнікаў. Для школьнікаў была падрыхтавана шырокая адукацыйная праграма, у рамках якой кожны змог паспрабаваць сябе ў розных напрамках, атрымаць новыя веды і вызначыцца з будучай прафесіяй.
Сёння, 8 ліпеня, у фінальны дзень іспытаў, свае веды дэманструюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», «Правазнаўства» і «Архітэктура». Жадаем усім поспехаў!
У перыяд з 27 чэрвеня па 4 ліпеня на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіла летняя школа «Уводзіны ў прававую сістэму Рэспублікі Беларусь». Удзел у ёй узялі 13 студэнтаў з Ташкенцкага дзяржаўнага транспартнага ўніверсітэта.
З 24 па 25 верасня 2026 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Адзіны свет: перасякальныя гісторыі Захаду, Усходу і Афрыкі». Арганізатарам выступіць факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.
7 ліпеня, у дзень нараджэння паэта-прарока, ва ўніверсітэце прайшла традыцыйная акцыя «Чытаем Купалу разам!».
Сёння, 7 ліпеня, супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помніка Янку Купалу, прымеркаванай да дня нараджэння народнага паэта.
Сёння, 7 ліпеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы экзамены здавалі абітурыенты, якія паступаюць на наступныя спецыяльнасці: «Архітэктура» (другі этап), «Журналістыка» (другі этап), «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Біялогія», «Экалогія», «Мытная справа», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Фізіка», «Камп'ютарная фізіка», «Работатэхнічныя сістэмы», «Эканамічнае права», «Інжынерна-тэхнічнае праектаванне і вытворчасць матэрыялаў і вырабаў з іх», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў».
Юбілейная канферэнцыя, арганізаваная Інстытутам «Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і прымеркаваная да 80-годдзя журналісцкай адукацыі ў СПбГУ, сабрала даследнікаў медыякамунікацый 1 - 4 ліпеня ў паўночнай сталіцы Расіі. Дэлегацыю Купалаўскага ўніверсітэта ў вочным фармаце прадставілі загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук і дацэнт кафедры Тамара Піваварчык.