26-27 лістапада ў Мінску адбудзецца ІХ Міжнародная канферэнцыя Суда Еўразійскага эканамічнага саюза. Галоўная тэма гэтага маштабнага навукова-практычнага форуму - «Аднастайнае прымяненне права ЕАЭС як асноватворны прынцып функцыянавання Саюза. Роля і патэнцыял Суда ЕАЭС».
Мерапрыемства пройдзе ў вочным фармаце ў "Прэзідэнт-гатэлі" (г. Мінск, вул. Кірава, 18). Далучыцца да экспертнага дыялогу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты і студэнты юрыдычных і эканамічных спецыяльнасцей ГрДУ імя Янкі Купалы.
У фокусе абмеркавання: лічбавая трансфармацыя правасуддзя і ўкараненне сучасных тэхналогій у судовы працэс, абарона канкурэнцыі на ўнутраным рынку ЕАЭС, актуальныя трэнды ў мытным рэгуляванні і сферы дзяржаўных закупак.
Среди приглашённых экспертов и докладчиков – представители законодательной, исполнительной и судебной власти государств – членов Союза, должностные лица международных организаций и Евразийской экономической комиссии. К дискуссии также присоединятся представители бизнес-сообщества, практикующие юристы, дипломатический корпус и ведущие учёные из научных учреждений стран ЕАЭС.
Удзел у канферэнцыі такога ўзроўню - гэта ўнікальны шанц для даследчыкаў верыфікаваць свае навуковыя гіпотэзы, абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага права і пашырыць кола прафесійных кантактаў. Па выніках форуму будзе выдадзены афіцыйны зборнік дакладаў.
Як стаць удзельнікам?
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто прафесійна займаецца ці цікавіцца пытаннямі міжнароднага права і інтэграцыйных працэсаў.
Для праходжання рэгістрацыі, азнаямлення з падрабязнай канцэпцыяй мерапрыемства і рэгламентам работы секцый перайдзіце на афіцыйны сайт Суда ЕАЭС.
Не прапусціце магчымасць апынуцца ў цэнтры галоўных прававых дыскусій еўразійскай прасторы!Не прапусціце магчымасць апынуцца ў цэнтры галоўных прававых дыскусій еўразійскай прасторы!