У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартуе новы сезон Студыі праектаў і стартапаў. Купалаўцам прапануюць унікальную магчымасць ажыццявіць свае задумкі. Арганізацыйны сход і першы семінар пройдуць 25 верасня.
Студыя праектаў і стартапаў – гэта супольнасць, у якой студэнцкія ідэі атрымліваюць шанец стаць рэальнымі праектамі і працуючым бізнесам. Тут кожны ахвочы можа пратэставаць сваю задумку, сабраць каманду для яе ўвасаблення і атрымаць падтрымку вопытных спецыялістаў.
Навучанне будзе праходзіць па двух напрамках у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі ўдзельнікаў.
Для тых, хто толькі пачынае і пакуль мае толькі ідэю, прызначаная праграма «Ад ідэі да прататыпа». У рамках курса студэнты зоймуцца генерацыяй канцэпцыі, аналізам рынку і стварэннем MVP (мінімальна жыццяздольнага прадукта). Вынікам курса стане працоўны прататып і яго абарона.
Тым, у каго прататып праекта ўжо ёсць, прапануецца праграма «Ад прататыпа да бізнэсу». Тут увага будзе засяроджана на маркетынгу, рабоце з кліентамі, прыцягненні інвестыцый, юніт-эканоміцы і юрыдычным афармленні. Навучанне арыентавана на практыку, без лішняй тэорыі. Акрамя таго, на кожным этапе каманды атрымаюць ментарскую падтрымку.
Пасля заканчэння навучання ўдзельнікі здабудуць веды, неабходныя ў бізнесе і прадпрымальніцтве, зваротную сувязь ад практыкуючых экспертаў, магчымасць заявіць аб сабе, а таксама афіцыйны дакумент аб паспяховым завяршэнні праграмы.
Старт новага сезона запланаваны на 25 верасня. У 10.05 адбудзецца арганізацыйны сход, а ў 11.40 пройдзе першы семінар, прысвечаны генерацыі праектнай бізнес-ідэі. Сустрэча адбудзецца ў аўдыторыі 218 па адрасе: вул. Элізы Ажэшкі, 22.
Запрашаем усіх жадаючых! Сачыце за абнаўленнямі ў сацыяльных сетках Студыі праектаў і стартапаў, каб не прапусціць важную інфармацыю.